Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Цікавая экскурсія.

Дата: 13 июня 2022 в 20:46
126 просмотров

Цікавая экскурсія па зямлі беларускай

Група педагогаў Воранаўскага раёна  пад кіраўніцтвам сацыяльнага педагога Радунскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Анны Іванаўны Галаўні здзейсніла экскурсію па маршруце Ружаны-Косава-Жыровіцы. Удзельнікі экскурсіі наведалі Ружанскі палац – помнік архітэктуры, адзін з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі 17-18 стагоддзяў.

Вялікую цікавасць у экскурсантаў выклікала наведванне Косаўскага палацава-паркавага ансамбля Пуслоўскіх, гэта ўнікальны помнік неагатычнай архітэктуры 19 стагоддзя з раскошнымі заламі, шыкоўнымі люстрамі, каштоўнай мэбляю, дарагім посудам. 

Знаходзячыся на ўзвышшы замка, перад вачыма наведвальніка адкрываецца зачаравальная панарама наваколля. А незвычайнасць пейзажу падкрэслівае прыгажосць Косаўскага палаца. Усё ўбачанае ўражвае і прыцягвае падарожнікаў.

 Паданні, пачутыя пра Косаўскі замак, здзівілі сваёй незвычайнасцю і таямнічасцю. Адна з легенд гаворыць, што для аховы замка гаспадары трымалі льва, якога ноччу выпускалі блукаць па калідорах. Пачулі легенду і пра “музычную” асаблівасць палаца, і пра тое, што паміж Косаўскім палацам і рэзідэнцыяй Сапегаў у Ружанах існуе падземны ход даўжынёй 25 кіламетраў. 

Прадаўжэннем экскурсіі стала наведванне  Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра, які нясе святло духоўнасці беларускаму народу. Аб гісторыі ўзнікнення манастыра і яго далейшым лёсе расказаў студэнт Мінскай духоўнай семінарыі.

 У кожнага з наведвальнікаў была магчымасць пакланіцца Жыровіцкай цудатворнай іконе Божай Маці. 

Наведалі старую крынічку са святой вадою, жадаючыя мелі магчымасць акунуцца ў купелі. Той, хто гэта зрабіў, адчуў бадзёрасць і лёгкасць.

Дык чым жа вабіць да сябе гэты куток зямлі беларускай? Сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю, цікавай гісторыяй.

 Іван ГАБІС,

сацыяльны педагог

Паляцкішскай сярэдняй школы

Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

231377 аг. Паляцкішкі, вул. Міру,5

Воранаўскі раён Гродзенская вобласць.

Тэл. рабочы 8(015)94-41-8-46

Тэл. хатні 8(015)94-44-2-20

Тэл. мабільны 8(029)902-46-48

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.